У Беларусі ствараецца новая правацэнтрысцкая кааліцыя

У Беларусі ствараецца новая правацэнтрысцкая кааліцыя

Прадстаўнікі чатырох апазіцыйных структур — руху “За свабоду”, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" і Партыі БНФ — працуюць над стварэннем правацэнтрысцкай кааліцыі. Гэта першае магчымае аб'яднанне ў апазіцыйных шэрагах пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Вось што распавёў у каментары Еўрарадыё намеснік старшыні руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч:

“Падобныя перамовы мы вядзем ужо не першы месяц. Перамовы тычацца найперш сітуацыі ў Беларусі, дынамікі яе развіцця ў святле бліжэйшых парламенцкіх выбараў, а таксама ў святле зменаў еўрапейскай палітыкі ў дачыненні да рэжыма Лукашэнкі. Мы ставім за мэту ўплываць на гэтыя працэсы, таму сустракаемся, абмяркоўваем, ствараем планы для працы як у Беларусі, так і на міжнародным накірунку”.

Паводле яго слоў, на сённяшні дзень казаць пра існаванне такой кааліцыі зарана, працягваюцца кансультацыі. Вядома, што новая структура плануе стварыць агульны спіс кандыдатаў на парламенцкіх выбарах 2016-га і вылучыць адзінага кандыдата на будучых прэзідэнцкіх выбарах 2020 года.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі