У Беларусі толькі 2,2% вакансій — з заробкам вышэй за $500

У Беларусі толькі 2,2% вакансій — з заробкам вышэй за $500

70% вакансій, якія прапануе сайт дзяржаўнай службы занятасці, прадугледжваюць заробак да 500 рублёў. І толькі 2,2% працадаўцаў прапануюць заробак у $500 і болей, пра які ўвесь час распавядаюць чыноўнікі. Пра гэта сумленна паведамляе інфармагенцтва БелТА.

Заробак у Br1065 і вышэй прапануюць 1,4% працадаўцаў. Яшчэ 0,8% вакансій — з заробкам ад Br966 да Br1065. А Br966 — гэта $508 па курсе на 11 красавіка.

Статыстыка па менш даходных вакансіях выглядае наступным чынам:
— з заробкам ад Br866 да Br965 — 1,2% вакансій;
— ад Br766 да Br865 — 2,4%;
— ад Br666 да Br765 — 3,3%;
— ад Br566 да Br665 — 6,6%;
— ад Br466 да Br565 — 14,5%;
— ад Br366 да Br465 — 20,1%;
— ад Br266 да Br365 — 31%;
— да Br265 (для сумяшчальнікаў і тых, хто хоча працаваць няпоўны дзень) — 18,7%.

Такім чынам, большасць вакансій, размешчаных на сайце службы занятасці, прадугледжваюць параўнальна невялікія заробкі. Уладкаваўшыся на 70% з гэтых працоўных месцаў, людзі будуць атрымліваць менш за 500 рублёў.

Пры гэтым сярэдні заробак у Беларусі складае 716,5 рубля. Апошнія звесткі на сайце Белстата датаваныя лютым 2017 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі