У Беларусі ўжо загаварылі пра бамбасховішчы

Бамбасховішча / pixabay.com
Бамбасховішча / pixabay.com

У Беларусі ўжо загаварылі пра бамбасховішчы. Кіраўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі на тэлеканале АНТ заявіў, што ў выпадку ракетных удараў беларусы змогуць схавацца ў больш за 5 тысячах "розных закрытых збудаванняў". Яны павінны "выратаваць і абараніць насельніцтва".

"Мы зробім аператыўнае апавяшчэнне і будзем апавяшчаць людзей, дзе, калі, у якім рэгіёне можна спусціцца ў сховішчы для таго, каб быць абароненым ад гэтых рэчаў, — кажа міністр. — Гэта першая гісторыя. І другая гісторыя — эвакуацыя ў выпадку ўжо непасрэдна ўзніклай надзвычайнай сітуацыі. Трэніруем нашыя сілы, сродкі, каб можна было аператыўна арганізаваць пры неабходнасці гэтую эвакуацыю".

Таксама Сіняўскі расказаў, дзе можна схавацца, калі побач няма бамбасховішча. Ён прапанаваў беларусам скарыстацца "элементарным падвалам свайго шматпавярховага дома", падземнымі пераходамі і метро. А яшчэ ён нагадаў пра "адпаведныя закрытыя збудаванні" на прадпрыемствах.

Улады РБ пачалі згадваць бамбасховішчы на фоне вайны ва Украіне, у якой яны ўдзельнічаюць на баку Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі