У Беларусі ВІЧ-пазітыўным людзям дазволілі ўсынаўляць дзяцей

У Беларусі ВІЧ-пазітыўным людзям дазволілі ўсынаўляць дзяцей

У Беларусі ВІЧ-пазітыўным людзям дазволілі ўсынаўляць дзяцей, а таксама станавіцца апекунамі, папячыцелямі, прыёмнымі бацькамі і бацькамі-выхавальнікамі. Пра гэта паведамляе арганізацыя “Пазітыўны рух”. Міністэрства аховы здароўя Беларусі прыняло пастанову ў снежні мінулага года. Дакументам устанаўліваецца абноўлены пералік захворванняў, пры якіх нельга ўсынаўляць дзяцей. Раней у ім быў ”бессімптомны інфекцыйны статус і хвароба, выкліканыя вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ/СНІД)”. Цяпер гэтага пункта няма, згадваюцца толькі “хваробы ў 3, 4 клінічнай стадыі, выкліканыя ВІЧ”.

У 2017 годзе падобнае рашэнне было прынятае ў Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі