У Беларусі вынеслі смяротны прысуд чалавеку, якога не расстралялі ў савецкі час

У Беларусі вынеслі смяротны прысуд чалавеку, якога не расстралялі ў савецкі час

У Беларусі вынеслі чарговы смяротны прысуд. Прычым чалавеку, якога асудзілі на смерць яшчэ ў савецкія часы.

Як паведамляе сайт kraj.by, 5 студзеня ў Вілейцы прыйшло выязное пасяджэнне суда Мінскай вобласці. Ён вынес смяротны прысуд мясцоваму жыхару, абвінавачанаму ў забойстве сваёй сужыцелькі.

Мужчыну асудзілі па другой частцы 139-га артыкула Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю". Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны ў Вярхоўным судзе.

Як стала вядома, у часы існавання Савецкага Саюза згаданаму жыхару Вялейкі вынеслі смяротны прысуд. Аднак пасля скаргі асуджанага ў Вярхоўны суд, растрэльны прысуд быў зменены на пазбаўленне волі. Таксама згадваецца эпізод нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да смерці пацярпелага.

Нагадаем, Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой існуе смяротнае пакаранне. Савет Еўропы, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі неаднаразова заклікалі кіраўніцтва Беларусі адмяніць смяротнае пакаранне ці ўвесці мараторый.

Здымак з архіву. Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі