У Беларусі вырасце памер месячнай мінімальнай зарплаты

У Беларусі вырасце памер месячнай мінімальнай зарплаты

У Беларусі вырасце памер месячнай мінімальнай зарплаты. У адпаведнасці з пастановай Саўміна (№ 1080 ад 27 снежня 2016-га), адбудзецца гэта 1 студзеня 2017 года. Заробак павялічыцца на 35 рублёў — з цяперашніх 230 да 265.

Мінімальны заробак — гэта дзяржаўны мінімальны сацыяльны стандарт у галіне аплаты працы. Наймальнік абавязаны яго прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў. БелаПАН нагадвае, што мінімальная заработная плата ўстанаўліваецца штогод 1 студзеня і індэксуецца ў залежнасці ад інфляцыі.

З пачатку 2016-га мінімальны заробак складаў 2 млн 300 тысяч рублёў (230 дэнамінаваных). Індэксацыя ўпершыню прайшла ў чэрвені, ён павялічыўся да 239,18 рубля. Нязначнае павышэнне адбылося ў ліпені, а ў жніўні і верасні зменаў не было. У кастрычніку мінімальная заработная плата была зніжаная да 239,42 рубля (у сувязі са зніжэннем нарматыву індэксацыі), а ў лістападзе засталася на такім жа ўзроўні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі