У Беларусі вызначаны парадак допуску да дзяржаўных сакрэтаў

У Беларусі вызначаны парадак допуску да дзяржаўных сакрэтаў

У Беларусі вызначаны парадак допуску да дзяржаўных сакрэтаў у дзяржаўных органах і ў іншых арганізацыях. Адпаведную пастанову прыняў урад (№ 53 ад 25 студзеня 2019-га), яна афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Грамадзяніну трэба прадаставіць анкету з персанальнымі дадзенымі (у ёй, між іншым, трэба адказаць, ці былі праблемы з законам, пра паездкі за мяжу ў апошнія пяць гадоў), меддаведку пра стан здароўя, пісьмовую згоду на правядзенне ў яго дачыненні праверкі. Зварот аб допуску да дзяржаўных сакрэтаў разглядаюць органы дзяржбяспекі — не больш за 30 каляндарных дзён з часу яго паступлення (у асобных выпадках гэты тэрмін могуць працягнуць на 15 дзён).

У Беларусі вызначаны парадак допуску да дзяржаўных сакрэтаў
pravo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі