У Беларусі за суткі патанулі 8 чалавек
Прырода ў Беларусі / Еўрарадыё
У Беларусі за суботу, 19 жніўня патанулі 8 чалавек. Смяротных выпадкаў не было зарэгістравана толькі ў Віцебскай вобласці, паведамляюць у МНС.
Ратавальнікам Міншчыны паступілі два выклікі. Першы выпадак зарэгістраваны а 4-й раніцы ў Стаўбцоўскім раёне. У рацэ Нёман паблізу вёскі Кругліца знойдзены мужчына 1994 г.н. Яшчэ адной ахвярай вады стаў грамадзянін 1985 г.н., яго знайшлі ў вадасховішчы Ляўкі каля аднайменнай вёскі ў Старадарожскім раёне.
Двойчы на пошукі патанулых выязджалі ратавальнікі Магілёўскай вобласці. Абодва выпадкі адбыліся ў Асіповіцкім раёне на рацэ Свіслач: удзень — непадалёк ад аграгарадка Свіслач, увечары — побач з Ліпенем. Абодва патанулыя — мужчыны 1982 г.н.
На Гродзеншчыне пенсіянер 1954 г.н. патануў у пітной студні глыбінёй 6 м. Гэта адбылося ў вёсцы Фарны Канец Шчучынскага раёна. Затым ратавальнікі вобласці выязджалі ў вёску Грыцэвічы Бераставіцкага раёна на пошукі патанулага ў возеры грамадзяніна 1962 г.н.
У Кобрыне з ракі Мухавец дасталі загінулага хлопца 2002 г.н. А ў Добрушы ў меліярацыйным канале патануў мужчына 1973 г.н.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.