У Беларусі захаваецца няўстойлівае надвор'е з дажджом і мокрым снегам

У Беларусі захаваецца няўстойлівае надвор'е з дажджом і мокрым снегам

На гэтым тыдні ў Беларусі захаваецца няўстойлівае надвор'е з дажджом і мокрым снегам. Тэмпература паветра будзе на 2-4 градусы вышэйшая за кліматычную норму.

У аўторак, 19 сакавіка, у дзённыя гадзіны амаль па ўсёй краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі — парывісты вецер, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да +5 градусаў, удзень — 5-11 цяпла. У сераду, 20 сакавіка, мокры снег і дождж магчымыя толькі на поўначы Беларусі. У начныя гадзіны чакаецца ад -3 да +3, у дзённыя гадзіны — ад +3 да +10.

У чацвер, 21 сакавіка, уначы і раніцай па большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца дажджы і мокры снег, удзень — пераважна на ўсходзе. Месцамі вецер узмоцніцца да парываў 15-18 метраў за секунду. Уначы будзе ад -2 да +4 градусаў, удзень — ад +4 да +11.

У пятніцу, 22 сакавіка, кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі месцамі. У начныя гадзіны чакаецца ад -3 да +4, удзень — ад +5 да +12 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі