У Беларусі затрымалі грамадзянку Украіны — за ўдзел у пратэстах і каментары
У Беларусі працягваюць затрымліваць украінцаў (ілюстрацыйнае фота)
У Беларусі затрымалі грамадзянку Украіны, якая мае дазвол на жыхарства. На відэа сілавікоў жанчына кажа, што "была падпісаная на нядобрыя тэлеграм-каналы, дзе пісала ў каментарах абразлівыя словы на адрас улады". Таксама яна асуджала расійскую агрэсію супраць Украіны і дзеянні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які падтрымлівае РФ. Украінка прызнаецца ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года.
Сілавікі не ўдакладняюць, у чым менавіта абвінавачваюць жанчыну, але пішуць, што яе чакаюць "пакаранне і дэпартацыя".
Летась украінку дэпартавалі з Беларусі за "антыдзяржаўную пазіцыю". Іншую ўкраінку асудзілі за знятае відэа з вайсковай калонай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.