У Беларусі затрымалі мужчын, якія ў 2020 годзе раздавалі жанчынам кветкі
Жаночы марш у Мінску ў жніўні 2020-га
У Беларусі затрымалі двух мужчын, якія ў 2020-м раздавалі ўдзельніцам жаночых маршаў кветкі. Сілавікі паведамляюць, што супраць іх распачатыя крымінальныя справы.
На відэа ГУБАЗіК мужчыны кажуць, што самі ўдзельнічалі ў "несанкцыянаваных мерапрыемствах".
Сілавікі працягваюць затрымліваць удзельнікаў масавых акцый пратэсту лета-восені 2020-га ў Беларусі. У іх паўдзельнічалі сотні тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.