У Беларусі жывуць 5,1 млн жанчын
У Беларусі на 1 студзеня 2017-га налічвалася 5,1 млн жанчын. Гэта 53,4% агульнай колькасці насельніцтва нашай краіны, інфармуе Белстат. На 1149 жанчын прыпадае толькі 1000 мужчын.
Сярэдні ўзрост беларусак складае 42,5 года (у горадзе — 41 год). Больш за 78% жанчын жывуць у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу. Узровень занятасці сярод іх складае больш за 64%. Сярод дзяржслужачых жанчын каля 70%.
Статыстычны агляд да Міжнароднага жаночага дня гл. тут.