У Беларусі зноў патаннее аўтамабільнае паліва

Аўтамабілі ў Мінску / З архіву Еўрарадыё
Аўтамабілі ў Мінску / З архіву Еўрарадыё

У Беларусі зноў патаннее на 1 капейку аўтамабільнае паліва. Цэны зменяцца з 25 красавіка, паведамляе "Белнафтахім".

Ад аўторка цэны за літр паліва будуць наступныя:

АІ-92 — 2,28 рубля;

АІ-95 — 2,38 рубля;

АІ-98 — 2,60 рубля;

Дызельнае паліва — 2,38 рубля.

Вясной 2023-га аўтамабільнае паліва ў РБ патаннее на 1 капейку восьмы раз. Упершыню гэта адбылося 7 сакавіка і ў далейшым цэны змяняліся штотыдзень. Перад гэтым кошты на паліва змяняліся ў нашай краіне ў чэрвені 2022-га, калі яно падаражэла на традыцыйныя 2 капейкі (падаражанне было 18-м за год).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі