У Беларусі зноў вырас сярэдні заробак
У Беларусі зноў вырас сярэдні заробак. У ліпені ён складаў 827,5 рубля (423 долара), у жніўні — 844,4 (гэта амаль 435 долараў). Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Калі ў ліпені рост сярэдняга заробку беларусаў склаў 8 рублёў 20 капеек, то ў мінулым месяцы — амаль 17 рублёў.
Сярэдні заробак у Беларусі павялічваецца з лютага 2017 года. Як вядома, улады Беларусі абяцаюць, што да канца года ён мусіць скласці 1000 рублёў. Спачатку Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра 500 долараў, але ў апошнія месяцы гаворка ідзе пра сярэдні заробак выключна ў рублях.