У беларускім дамоўным матчы замяшаныя два вядомыя расійскія хакеісты
На судзе пра дамоўны матч хакейных клубаў "Дынама-Маладзечна" і "Магілёў" усплылі імёны вядомых расійскіх хакеістаў — Андрэя Гаўрылава і Уладзіміра Малевіча. Падсудныя назвалі іх арганізатарамі дамоўнага матчу, піша TUT.by. Разгляд справы праходзіць у судзе Маскоўскага раёна Мінска.
Абвінавачаны Аляксандр Сырэй заявіў, што перад матчам ён скантактаваўся са сваім былым аднаклубнікам Гаўрылавым. Той паабяцаў за пройгрыш "Магілёву" 500 000 расійскіх рублёў на каманду. Пазней сума павялічылася ўдвая — да мільёна рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.