У Белгарадскай вобласці Расіі адбыліся выбухі

У Белгарадскай вобласці Расіі адбыліся выбухі

Увечары 29 сакавіка ў інтэрнэце жыхары Белгарада сталі выкладаць відэа выбухаў. Белгарад размяшчаецца за 12 км ад мяжы з Украінай.

Паводле ТАСС, гэта снарад трапіў у вайсковы гарадок. Пры гэтым нібыта пацярпелі чацвёра вайскоўцаў.

Белгарадскі губернатар Вячаслаў Гладкоў заявіў, што адбыўся "інцыдэнт" і што ахвяраў і пацярпелых няма.

Украінскі журналіст Юрый Бутусаў напісаў, што гэта 19-я ракетная брыгада нанесла ўдар ракетай "Кропка У" па расійскім складзе ракетна-артылерыйскага ўзбраення ў пасёлку Красны Акцябр пад Белгарадам. "З гэтых складоў Расія пастаўляе боепрыпасы для забойства ўкраінцаў”, — пракаментаваў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі