У Бешанковіцкім раёне паляўнічы памылкова застрэліў свайго сябра
Бешанковіцкі раённы аддзел Следчага камітэту праводзіць паверку па факце гібелі 51-гадовага жыхара Віцебска падчас палявання на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна. Пра гэта БЕЛТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік Віцебскага абласнога ўпраўлення СК Іна Гарбачова.
Увечары 11 верасня падчас палявання на лася ў лесе каля вёскі Залужжа адзін з удзельнікаў палявання пайшоў ад таго месца, дзе чакалі звера і стаў самастойна перасоўвацца па лесе. Яго напарнік пачуў шум і вырашыў, што гэта набліжаецца лось, а таму стрэліў з ружжа і смяротна параніў свайго сябра.
На месцы здарэння працуюць следчыя, праводзяцца неабходныя экспертныя даследаванні.
Фота з архіву