У бліжэйшы час у Беларусь прыедзе Місія МВФ
У бліжэйшы час у Беларусь прыедзе Місія Міжнароднага валютнага фонду на чале ў Пітэрам Долманам. Пра гэта ў аўторак паведаміў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны. Ён не назваў дакладную дату.
Як вядома, Беларусь ужо працяглы час спадзяецца атрымаць ад МВФ крэдыт у памеры 3 млрд долараў. Аднак міжнародныя эксперты неаднаразова заяўлялі, што ў беларускай эканоміцы неабходна правесці структурныя рэформы. Як інфармуе БЕЛТА, Надольны лічыць, што перамовы ўладаў Беларусі з МВФ "рухаюцца ў пазітыўным рэчышчы" і што з фондам склалася някепская камунікацыя.