У бліжэйшыя дні Расія і Беларусь падпішуць дакумент аб крэдыце ў $1 мільярд

Дакумент аб выдзяленні Беларусі другога транша расійскага крэдыту ў памеры 1 мільярда долараў плануецца падпісаць у Маскве ў найбліжэйшыя дні. Пра гэта паведаміў прэм`ер-міністр нашай краіны Сяргей Сідорскі.
Паводле яго слоў, беларускія эксперты цяпер знаходзяцца ў Маскве, каб ужо сёння-заўтра падпісаць гэты дакумент.

Прэм’ер адзначыў, што згодна з дамоўленасцю прэзідэнтаў дзвюх краін грошы павінны былі паступіць у Беларусь у лютым. Аднак Міністэрства фінансаў Расіі звярнулася да беларускіх партнёраў з просьбай раздзяліць іх на два траншы — па 500 мільёнаў долараў у лютым і сакавіку.

Раней расійскі бок пагадзіўся даць Мінску крэдыт у 2 мільярды долараў. Палову гэтых грошай Беларусь атрымала яшчэ ў лістападзе. Акрамя таго, беларускія ўлады запыталі ў Масквы крэдыт у памеры 100 мільярдаў расійскіх рублёў у абмен на пераход на разлікі ў рублях ва ўзаемным гандлі. Рашэнне па гэтым пытанні пакуль не прынята.

“РИА Новости”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі