У Браславе каранавалі Маці Божую - Ўладарку Азёраў
У Браславе прайшла цырымонія ўкаранавання папскімі каронамі абраза Божага Маці Ўладаркі Азёраў. Гэты абрад з'яўляецца ў каталіцкай царкве прызнаннем цудадзейнасці абраза.
Паводле гістарычных сведчанняў, выява Божага Маці Ўладаркі Азёраў калісьці знаходзілася ў грэка-каталіцкім манастыры, які ў 1832 г. згарэў ад удару маланкі. Абраз цудам ацалеў і ўжо больш за сто гадоў знаходзіцца ў браслаўскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Выява Маці Божай Браслаўскай стаў першым каранаваным абразам у Віцебскай вобласці і сёмым — у Беларусі. Раней пацверджанне сваёй цудадзейнасці атрымалі шэсць выяў: Маці Божай Берасцейскай (1996 г.), Маці Божай Будслаўскай (1998 г.), ммнскі абраз Бязгрэшнага Пачацця Божай Маці (2005 г.), Маці Божай Кангрэгацкай у фарным касцёле Гродна (2005), Маці Божай Гудагайскай (2007), Божай Маці Тракельскай (2009 г.).
Каранаванне прайшло на часовым алтары, выбудаваным у форме карабля даўжынёй 32 м, усталяваным у двары браслаўскага касцёла. Побач з алтаром на невялікай яхце пад белымі ветразямі быў усталяваны абраз, упрыгожаны вянком з белых лілей. Сам алтар быў увянчаны мачтаю у выглядзе крыжа вышынёй 22 м. На алтары знаходзіўся хор, малітоўныя спевы якога суправаджалі цырымонію.
Літургію і абрад каранавання ўзначаліў ксёндз-кардынал Ёхім Майснэр, мітрапаліт Кёльнскі. Перад абрадам ён прачытаў казань, якую з нямецкай мовы перакладалі на беларускую.
На пляцы побач з касцёлам сабралася ад пяці да дзесяці тысяч чалавек з Беларусі і з іншых краін. Шматлікія пілігрымы прыйшлі пакланіцца святыні пешкі. На цырымоніі прысутнічалі амбасадары і прадстаўнікі дыпламатычных місій Індыі, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, ЗША, Славакіі, Польшчы, каля 30 іерархаў каталіцкай царквы з 11 краін (Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Нямеччыны, Італіі, Расіі, Славакіі, Вялікабрытаніі, ЗША), а таксама прадстаўнікі Грэка-каталіцкай і праваслаўнай цэркваў.
Залатыя кароны, вырабленыя ў Кракаве, былі надзетыя спачатку на немаўля Ісуса, а затым на Маці Божую. Пасля гэтага біскуп Віцебскі Ўладзіслаў Блін здзейсніў акт прысвячэння Віцебскай каталіцкай дыяцэзіі пад апеку Маці Божай Браслаўскай, пасля чаго абраз узнялі высока над алтаром-яхтай для ўсеагульнага агляду.
Пасля цырымоніі вернікі з розных краін паднеслі ахвярныя дарункі абразу. Сярод іх былі залатыя ружанцы, некалькі залатых чар, вышываныя абрусы для алтара, партрэты Папы рымскага Яна Паўла II, абразы, свечкі.
Завершыцца цырымонія ўрачыстым перанясеннем каранаванага абраза ў галоўны алтар касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.
БелаПАН