У Браславе выкапалі гіганцкую бульбіну (фотафакт)

У Браславе выкапалі гіганцкую бульбіну (фотафакт)

У Браславе выкапалі гіганцкую бульбіну вагой 1750 гр. Як піша газета “Браслаўская звязда”, карняплод гатунку “Сінявочка” вырас на прысядзібным участку дома па вуліцы Ленінскай, які належыць мясцоваму жыхару Міхаілу Аўсюкевічу.

Даўжыня бульбіны —  183 мм, шырыня — 111 мм.

Гаспрадар кажа, што за свае амаль 70 гадоў жыцця ўпершыню бачыць такі клубень, да таго ж угнаеннем на ўчастку сталі адно пакінутыя з восені перагнілыя лістота і трава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі