У Брэсце грузавік, выязджаючы, развараціў мыйню (фота)

Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, ім прыйшло паведамленне, што на мыйні абвалілася частка сцяны. 

На месцы здарэння ратавальнікі выявілі, што пры выездзе з памяшкання мыйні грузавога аўтамабіля МАЗ-5516 абваліліся дзве сценавыя гіпса-кардонныя пліты над брамкай. 

Пліты пашкодзілі кабіну і кузаў аўтамабіля, але пацярпелых не было. Праца па дэмантажы аварыйнай пліты і падняцці пліты, якая звалілася на аўтамабіль, заняло амаль тры гадзіны.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі