У Брэсце кіроўцы ратавалі агрэсіўнага пешахода, які ляжаў на дарозе

У Брэсце кіроўцы ратавалі агрэсіўнага пешахода, які ляжаў на дарозе

У Брэсце кіроўцы ратавалі агрэсіўнага пешахода, які ляжаў на дарозе. Здарэнне адбылося ўначы 27 верасня на Маскоўскай вуліцы. Спачатку каля мужчыны, які ляжаў на праезнай частцы, спыніўся таксіст. Ён спрабаваў аказаць дапамогу п'янаму пешаходу, але той адмовіўся, пры гэтым паводзіў сябе агрэсіўна. Тады кіроўца таксі ўключыў "аварыйку", каб папярэдзіць іншых аўтамабілістаў. Таксама ён выклікаў супрацоўнікаў ДАІ. Пакуль іх чакалі, іншыя кіроўцы агарадзілі мужчыну сваімі аўтамабілямі, інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС.

Калі пешахода паспрабавалі падняць, ён пачаў паводзіць сябе "неадэкватна". Самастойна падняцца ён таксама не змог — упаў на асфальт. У выніку яго з дарогі "эвакуявалі". Парушальнікам аказаўся 38-гадовы жыхар Брэста, які ад медасведчання адмовіўся. За парушэнне правілаў дарожнага руху на яго склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі