У Брэсце нецвярозая дзяўчына пашкодзіла два аўтамабілі і пабілася з ДАІшнікамі

У Брэсце нецвярозая дзяўчына пашкодзіла два аўтамабілі і пабілася з ДАІшнікамі

У Брэсце нецвярозая дзяўчына пашкодзіла два аўтамабілі і пабілася з ДАІшнікамі. Здарэнне адбылося ўначы. У ДАІ патэлефанаваў кіроўца таксі, які паведаміў, што пасажырка пашкодзіла яго машыну і Ford, які праязджаў міма. Хуліганка спрабавала схавацца ў начным клубе, але таксіст яе затрымаў і зачыніў у аўтамабілі.

Калі прыехалі ДАІшнікі, яны яе вызвалілі з салона машыны. Аднак тая "пачала сябе паводзіць неадэкватна ў адносінах да інспектара". Яе папярэджвалі, што выкарыстаюць фізічную сілу і спецсродкі, аднак зламысніца не супакоілася і нават паспрабавала ўцячы. Дзяўчыну затрымалі. Пазней яна спрабавала нагамі выбіць шкло ў патрульным аўтамабілі.

У адносінах затрыманай склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Разбіральніцтва правядзе Ленінскі РАУС Брэста, інфармуе sputnik.by.

У Мінску п'яны мужчына нагамі разбіў лабавое шкло аўтамабіля ДАІ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі