У Брэсце падсумавалі культурныя вынікі года

 У Брэсце падсумавалі культурныя вынікі года

У Брэсце падсумавалі культурныя вынікі году. У прасторы незалежнага тэатра “Крылы Халопа” адбыўся круглы стол з удзелам экспертаў і прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый.

У горадзе над Бугам цяпер працуюць ажно некалькі “альтэрнатыўных” пляцовак для выставаў і дыскусійных клубаў: культурніцкі цэнтр “Грунтоўня”, клуб “Ёсць Размова”, прастора тэатра “Крылы Халопа”. Мерапрыемства аб’яднала іх прадстаўнікоў, каб яны маглі падзяліцца сваімі ўражаннямі пра “культурную сталіцу Беларусі 2015-га года”.

Кардынатар культурніцкага цэнтра “Грунтоўня” Віктар Клімус у прыватнасці адзначыў, што за апошні час да лепшага змянілася стаўленне брэстаўчан да роднай мовы.

Клімус: “Сітуацыя з мовай апошні год-паўтары, я заўважаю, становіцца значна лепшай. Вядома, было б наіўна параўноўваць з Мінскам колькасць беларускамоўных людзей і іх адсотак на душу насельніцтва, але і стаўленне, і зацікаўленнасць у Брэсце беларускай тэматыкай значна расце. Галоўнае, што адыходзяць старыя перадузятасці, што беларуская
мова — мова апазіцыі”.


Да сумных вынікаў году можна аднесці малую колькасць наведвання згаданых пляцовак. Іх прадстаўнікі прызнаюцца, што розныя мерапрыемcтвы наведваюць па некалькі дзесяткаў чалавек, але пераважна гэта адны і тыя ж людзі. Удзельнікі круглага стала паведамілі, што ў наступным годзе будуць працаваць над пашырэннем сваёй мэтавай аўдыторыі. Для гэтага яны плануюць актыўна супрацоўнічаць не толькі паміж сабою, але і з прадстаўнікамі сферы бізнесу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі