У Брэсце пракуратура ініцыявала закрыццё ўстановы “Тэатр Крылы халопа”
У Брэсце пракуратура ініцыявала закрыццё ўстановы “Тэатр Крылы халопа”. Пра гэта ў Facebook паведаміла яго дырэктар і кіраўніца прасторы “КХ” Аксана Гайко.
У пачатку 2021 года супрацоўнікі ДФР прыйшлі з праверкай у прастору “КХ”, за імі — супрацоўнікі МНС. Пазней ад Гайко запатрабавалі прад'явіць падатковую дэкларацыю аб даходах і маёмасці. Прастора “КХ” была вымушана часова спыніць сваю працу.
Незалежная культурная установа пачала сваю дзейнасць у Брэсце ў 2014 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.