У Брэсце пратэставалі супраць расійскіх ваенных баз
Акцыю супраць размяшчэння ў Беларусі расійскай авіябазы правялі актывісты "Еўрапейскай Беларусі".
Яна прайшла каля вайсковай часці, у якой дыслакуецца 38-я гвардзейская мабільная брыгада ў мікрараёне "Паўднёвы", паведамляе "Хартыя'97".
На агароджы часці актывісты замацавалі транспарант з надпісам "Не — расійскім базам у Еўропе! Жыве Беларусь!"
Нагадаем, 22—24 красавіка пад Брэстам прайшлі беларуска-расійскія вучэнні. Пра стварэнне расійскай авіябазы ў Беларусі стала вядома некалькі дзён таму.
Фота — Хартыя'97