У Брэсце таксоўка збіла пешахода
У аварыі, якая адбылася ў Брэсце каля 16-й гадзіны 28 красавіка, сур'ёзна пацярпеў пешаход, паведамляе сайт gaibrest.by.
30-гадовы брэстаўчанін на таксі "Toyota Prius" ехаў у крайняй правай паласе па вуліцы Гогаля ў напрамку вуліцы Савецкай. На скрыжаванні з вуліцай Карла Маркса ён збіў 32-гадовага мясцовага жыхара, які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе злева направа па ходзе руху аўтамабіля.
Пры ДТЗ пешаход атрымаў цялесныя траўмы і быў шпіталізаваны.
Па факце здарэння праводзіцца праверка.