У Брэсце загінуў кіроўца, які ўцякаў ад даішнікаў
У Брэсце ў дарожна-транспартным здарэнні загінуў 23-гадовы кіроўца, які ўцякаў ад супрацоўнікаў ДАІ.
Інспектары заўважылі парушальніка непадалёк ад абласнога цэнтра гэтай ноччу. Ён ехаў па сустрэчнай паласе з вялікай хуткасцю і не рэагаваў на патрабаванні інспектараў спыніцца. Каб прадухіліць аварыю на гэтай паласе дарогі даішнікі перакрылі рух.
Пасля ўезду ў Брэст кіроўца легкавушкі не справіўся з кіраваннем і стукнуўся ў прыдарожную агароджу. Не прыходзячы ў прытомнасць ён сканаў у лякарні. Сёлета гэты кіроўца быў пазбаўлены правоў за тое, што ездзіў п’яным за рулём, перадае БелаПАН.