У Брэсцкай вобласці медыкі спісвалі і знішчалі вакцыну ад COVID-19
Вакцынацыя / pexels.com
У Брэсцкай вобласці падчас праверак выканання заканадаўства аб ахове здароўя сілавікі выявілі факты злачынстваў, паведамляе прэс-служба пракуратуры.
У адным з раёнаў начальнік структурнага падраздзялення ўстановы аховы здароўя больш за год загадваў падначаленым спісваць і знішчаць вакцыну ад COVID-19. Такім чынам ён хацеў пазбегнуць адказнасці за нізкія тэмпы вакцынацыі. Агульны кошт знішчанай вакцыны перавысіў 93 тысячы рублёў.
Па выніках праверкі пракуратура пачала крымінальную справу аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў (ч. 3 арт. 426 Крымінальнага кодэкса). Медыцынскаму менеджару пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Расследаваннем справы займаецца Следчы камітэт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.