У Бруселі абвясцілі найвышэйшы ўзровень тэрарыстычнай пагрозы

У Бруселі абвясцілі найвышэйшы ўзровень тэрарыстычнай пагрозы

Улады Бельгіі павысілі паказнік тэрарыстычнай пагрозы ў сталіцы краіны Бруселі да найвышэйшага — чацвёртага ўзроўню. Як заяўляюць у бельгійскім Цэнтры аналізу пагрозаў, такая сітуацыя патрабуе асаблівых захадаў бяспекі і падрабязных інструкцыяў для насельніцтва.

Жыхарам Бруселя рэкамендуюць пазбягаць месцаў масавага збору людзей і дакладна выконваць указанні уладаў, паліцыі і спецслужбаў.

16 лістапада бельгійская паліцыя завяршыла спецаперацыю ў брусельскім раёне Маленбек, звязаную з пошукам асобаў, спрычыненых да парыжскіх тэрактаў. Згодна з заявамі ўладаў, ніякіх арыштаў падчас аперацыі не было. Раней у Маленбеке ўжо былі арыштаваныя падазраваныя ва ўдзеле ў парыжскіх атаках.

Як заявіў міністр унутраных справаў Бельгіі Ян Жамбон, ціхі рабочы прыгарад Бруселя Маленбек стаў “палітычнай сталіцай ісламу ў кантынентальнай Еўропе”, перадае ВВС.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі