У Бруселі пройдзе дыскусія, прысвечаная адносінам Беларусі і ЕС

Дыскусія на тэму "Праз шэсць месяцаў: якія поспехі і праблемы чакаюць адносіны Беларусі і Еўрасаюза" пройдзе 4 сакавіка ў Бруселі. Яе арганізуюць фракцыі Партыі еўрапейскіх сацыялістаў і Еўрапейскай народнай партыі Еўрапарламента, фонд Pontis і няўрадавая арганізацыя "Офіс за дэмакратычную Беларусь".
Нагадаем, у кастрычніку мінулага года кіраўнікі МЗС краін Еўрасаюза прынялі рашэнне прыпыніць на паўгода дзеянне санкцый у адносінах шэрагу беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку і кіраўніка дзяржавы. Тады было заяўлена, што гэта робіцца з мэтай падтрымкі дэмакратычных рэформаў у Беларусі.

Удзельнікам сённяшняй дыскусіі ў Бруселі прапануецца абмеркаваць наступныя праблемы: ці дастаткова ў Беларусі прагрэсу ў галіне дэмакратычных рэформаў, каб апраўдаць пашырэнне кантактаў ЕС з беларускімі ўладамі; ці працягнецца "лібералізацыя" ў Беларусі і пасля красавіка ды іншае.

З боку ЕС у мерапрыемстве возьмуць удзел кіраўнік палітычнага аддзела Генеральнага сакратарыята Савета ЕС Хэльга Шмід, намеснік кіраўніка Генеральнага дырэктарата па знешніх сувязях Еўракамісіі Х'юга Мінгарэлі, кіраўнік дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Еўрапарламента Яцэк Пратасевіч. Беларусь прадстаўленая амбасадарам нашай краіны ў Бельгіі Ўладзімірам Сянько, старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанай Літвіной, палітолагамі Віталём Сіліцкім і Ўладзімірам Мацкевічам, праваабаронцам Алесям Бяляцкім

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі