У Бярозаўскім раёне ў спіс дармаедаў трапілі вайскоўцы, хворыя і нябожчыкі

У Бярозаўскім раёне ў спіс дармаедаў трапілі вайскоўцы, хворыя і нябожчыкі

Падатковыя інспекцыі працягваюць рассылаць позвы тым, хто трапіў у спіс "дармаедаў". У Бярозаўскім раёне Брэстчыны лісты з падатковай атрымалі нават мёртвыя, паведамляе Радыё "Свабода".  

У вёсцы Кабакі Бярозаўскага раёну такі ліст атрымаў Вадзім Білібуха, які са жніўня 2015 года працуе лесніком. Да траўня 2015-га ён служыў у войску. У падатковай запатрабавалі, каб ім прывезлі пашпарт і вайсковы білет — каб пераканацца, што хлопец сапраўды служыў у войску.

Прыйшоў ліст з падатковай і ў сям'ю будаўніка мясцовага калгасу Генадзя Кандрацюка: у дармаеды запісалі яго жонку Галіну. Пры гэтым жанчына даўно не працуе праз хваробу — шызафрэнію. Па словах мужа, жонцы не даюць групу інваліднасці. У сям'і чацвёра дзяцей і, фактычна, толькі адзін кармілец. Як кажа Кандрацюк, выплаціць грошы за жончына "дармаедства" яму цяжка. бо гэта фактычна яго месячны заробак. Мужчына мяркуе нанова звярнуцца да лекараў, каб зрабіць даведку для падатковай інспекцыі, што жонка не можа працаваць праз хваробу.

У суседняй вёсцы Малеч паведамленне пра неабходнасць аплаціць падатак прыйшло на імя Паўла Смірнова і Алега Кузьміча, якія памерлі ўжо некалькі гадоў таму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі