У цэнтры Адэсы загарэлася газавая труба

Як перадае агенцтва УНН, людзі вакол былі эвакуяваныя, транспартны рух па Прыморскай вуліцы ў раёне марскога вакзалу перакрыты. Ратавальнікі патушылі пажар. Паводле непацверджаных звестак, трубу маглі падпаліць наўмысна.



Нагадаем, што ў пятніцу ў Адэсе адбыліся масавыя беспарадкі з са шматлікімі ахвярамі. У вулічныя сутычкі ўцягнуліся еўрамайданаўцы, актывісты “антымайдану”, а таксама фанаты адэскага і харкаўскага футбольных клубаў. Загінула болей за 40 чалавек. Ва Украіне пасля гэтага была абвешчаная двухдзённая жалоба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі