У цэнтры Баку спалілі навагоднюю ялінку
Такую акцыю ўчынілі радыкальныя ісламісты.
Навагодняе дрэва цалкам згарэла. Мяркуецца, што падпал здзейснены супраць святкавання Новага году ў дзень смерці прарока Мухамеда.
Канфлікты вакол традыцыі адзначаць навагоднія святы перыядычна ўзнікаюць не толькі ў Азербайджане, але і ў іншых мусульманскіх краінах, перадаюць замежныя інфармагенцтвы.