У цэнтры Кіева дэманстранты пачалі будаваць... катапульты (фота)
А "сілавікі" падцягваюць рэзервы — падраздзяленні спецыяльнага прызначэння.
Напярэдадні на вуліцы Грушэўскага (ва ўрадавым квартале) адбыліся сутыкненні пратэстоўцаў і байцоў спецпадраздзялення "Беркут". Пацярпелі больш за 100 чалавек з удзельнікаў акцыі пратэсту, дзясяткі з іх шпіталізаваныя. Затрыманыя больш за 20 чалавек. Пацярпелі і каля 100 "сілавікоў", больш за палову з іх шпіталізаваныя. Было спалена некалькі аўтобусаў і грузавікоў праваахоўных органаў. Супрацьстаянне на Грушэўскага працягнулася ў панядзелак. Там сёння пачалі будаваць барыкаду, а таксама... катапульты.
У Кіеве пацярпеламу ампутавалі кісць рукі, траім выдалілі вочныя яблыкі
Чакалася, што сёння павінны пачацца перамовы паміж уладай і апазіцыяй, але пра іх пакуль нічога невядома.
Чаму радыкалізаваўся Майдан? Хроніка падзей (фота, відэа)
Фота з сацыяльных сетак, ria.ru