У цэнтры Мінска будзе перабудаваны адзін з кварталаў (відэа)
Пра гэта ішла гаворка на нарадзе з удзелам кіраўніка дзяржавы.
Аляксандра Лукашэнку азнамілі з інвестпраектам па будаўніцтве шматфункцыянальнага комплексу на старых плошчах аб'яднання "Гарызонт" (размешчанай у межах вуліц Чырвоная, Машэрава, Куйбышава і Кісялёва).
Мяркуецца, што там з'явяцца бізнес-цэнтры, жылыя дамы, паркоўкі, аб'екты гандлю. Лукашэнка, аднак, не зусім задаволены прапановай. Вось што ён заявіў на нарадзе:
"Гасцініц мы набудавалі, іх няма куды дзяваць. Наўрад ці інвестар пойдзе на гэта. Навошта нам офісныя памяшканні? Вось я і хачу разабрацца, ці тое мы будуем, хто будзе будаваць, як будзе будаваць гэты аб'ект і што атрымае ад гэтага дзяржава. Дзяржава ці горад Мінск павінны адтрымаць ад гэтага праекта ўсё!".
У выніку, Лукашэнка даручыў праект дапрацаваць. Плануецца, што па сваім наборы функцый ён будзе ў максімальнай ступені адпавядаць запытам жыхароў сталіцы.
Фота — Мінск-навіны