У Чачэрскім раёне вясковых настаўнікаў адправілі на праполку палёў
Настаўнікі на праполцы палёў / instagram.com/school_polese
У аграгарадку Палессе Чачэрскага раёна настаўнікаў сярэдняй школы адправілі на праполку палёў, заўважыў "Флагшток". Фотасправаздачай з праполкі школа пахвалілася ў сваім Інстаграм-акаўнце.
"У летні перыяд педагогі і тэхнічны персанал ДУА "Палеская сярэдняя школа Чачэрскага раёна" аказваюць дапамогу ААТ "Палессе" ў праполцы збожжавых культур", — паведамляецца ў акаўнце школы.
Як бачна па фота, з пустазеллем на палях настаўнікі змагаліся ўручную.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.