У чацвер амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы

Ранішні туман

Ранішні туман / pixabay.com

У чацвер, 22 лютага, амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца ападкі — пераважна дажджы (уначы — з мокрым снегам). Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман у асобных раёнах, пра галалёдзіцу, якая захаваецца месцамі на дарогах і слабы галалёд.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да +3 градусаў (на захадзе — да +5, у Мінску — ад 0 да +2), у дзённыя гадзіны — ад +1 на паўночным усходзе нашай краіны да +9 на поўдні і захадзе (у сталіцы — 3-5 цяпла).

У чацвер амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы
vk.com/belgidromet
У чацвер амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі