У чацвер у Беларусі будзе да +28 градусаў, пераважна без ападкаў

Спякотнае лета / pixabay.com
Спякотнае лета / pixabay.com

У чацвер, 8 чэрвеня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы магчымыя толькі месцамі на паўднёвым усходзе краіны. У Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях захоўваецца надзвычайная пажарная небяспека.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +7 да +13 градусаў (месцамі — да +15, у Мінску — ад +12 да +14), у дзённыя гадзіны — ад +22 да +28 (на Гомельшчыне месцамі — 20-21 цяпла, у сталіцы — ад +24 да +26 градусаў).

У чацвер у Беларусі будзе да +28 градусаў, пераважна без ападкаў
vk.com/belgidromet
У чацвер у Беларусі будзе да +28 градусаў, пераважна без ападкаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі