У чацвер у Беларусі будзе да +4, чакаюцца дождж і мокры снег
У снежні ў Беларусі
У чацвер, 21 снежня, у Беларусі прагназуюцца ападкі — дождж і мокры снег. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы галалёд і галалёдзіцу на асобных участках дарог.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад -2 да +4 градусаў (у Мінску — ад +1 да +3).
У пятніцу ўмовы надвор'я істотна не зменяцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.