У чацвер у Беларусі будзе да +6, па ўсёй краіне чакаюцца ападкі
Халодны вецер зімой
Уначы ў чацвер, 28 снежня, снег чакаецца на паўночным усходзе Беларусі. У дзённыя гадзіны ападкі (снег, мокры снег і дождж) прагназуюцца амаль па ўсёй краіне. У начныя гадзіны і раніцай месцамі слабы туман, у асобных раёнах на поўначы — слабы галалёд і наліпанне мокрага снегу. Сіноптыкі таксама папярэджваюць пра галалёдзіцу месцамі на дарогах.
Уначы тэмпература паветра складзе ад 0 да -6 градусаў (у Мінску — 1-3 марозу), удзень — ад -1 на паўночным усходзе да +6 на Брэстчыне (у сталіцы — ад 0 да +2).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.