У Чарнаўцах ідзе штурм абласной адміністрацыі

Як інфармуе censor.net.ua, каля чаркаскай адміністрацыі знаходзіцца прыблізна 500 людзей. Цэнтральныя дзверы былі зачыненыя. Журналісты і дэпутаты спрабавалі трапіць праз бакавыя дзверы, але і туды нікога не пускаюць.



Сярод мітынгоўцаў пераважна мужчыны і маладыя хлопцы. Большасць з іх у масках або затуляюць твар шалікамі. Пратэстоўцы выламалі бакавыя дзверы, выламалі і разбілі некалькі вокнаў. Разбілі вокны на цэнтральных дзвярах, знялі шыльду адміністрацыі. Міліцэйскія шчыты, якія прыкрывалі ўваходныя дзверы, натоўп ужо выкінуў.



У холе адміністрацыі стаяць каля 100 байцоў унутраных войскаў і "Беркута". Мітынгоўцы, якім удалося туды трапіць, спрабуюць адабраць у іх шчыты. Міліцыя ў адказ прымяняе слезацечны газ.



Ілюстрацыйнае фота — focus.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі