У Чарнаўцах пасмяротна ўзнагародзяць беларуса, які загінуў за Украіну

У Чарнаўцах пасмяротна ўзнагародзяць беларуса, які загінуў за Украіну

У філармоніі ўкраінскіх Чарнаўцоў у суботу, 26 сакавіка, адбудзецца 14-я цырымонія ўзнагароджання байцоў, валанцёраў, лекараў, капеланаў. Як піша censor.net.ua, іх узнагародзяць недзяржаўным ордэнам "Народны Герой Украіны".

Сярод іншых будзе пасмяротна ўзнагароджаны 33-гадовы ўраджэнец Брэста Алесь Чаркашын (псеўданім "Тарас"). Ён ваяваў у 5-м батальёне дабравольніцкага ўкраінскага корпуса "Правы сектар" і загінуў у баі 10 жніўня 2015 года.

На цырымонію ўзнагароджання прыедуць блізкія сябры Алеся Чаркашына. Ім і перададуць узнагароду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі