У Чарнігаве распачаўся міжнародны фэстываль Be Free
Арганізатарамі яго выступілі Еўрарадыё, Беларуская музычная альтэрнатыва, ініцыятыва “Студфармат”. На фестываль запрошаныя 20 гуртоў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі.
З Чарнігава а 15-й распавядала нашая карэспандэнтка Маша Яр: "Цяпер выступае B:N, якіх на жаль, доўга трымалі на мяжы, і была прыкрая паўгадзінная паўза. А так дык фэстываль удаўся, здаецца. Да вечара можа сабрацца да 10 тысячаў. Пасьля B:N чакаецца Zatochka, Pomidor/OFF, беластоцкі Zero-85 і ўрэшце - напрыканцы сённяшняй праграмы, вечарам выступяць "Ляпісы".
Пляцоўка фэстывалю знаходзіцца паміж Чарнігаўскім гарадскім паркам і турыстычным комлексам. Уваход на фестываль бясплатны. Украіну арганізатары абралі з прычыны блізкасці да Беларусі, а таксама з-за таго, што палякам і літоўцам не трэба рабіць візы.
У Беларусі арганізацыя фэстывалю Be Free, на жаль, немагчымая.
Хэдлайнеры сёлета - “Ляпис Трубецкой” i “Воплі Відоплясова”, да якіх далучацца шматлікія украінскія, беларускія гурты, а таксама польскі і французскі.