У Чэрвені гарэў дзіцячы садок

У Чэрвені гарэў дзіцячы садок

У Чэрвені згарэў будынак дзіцячага яслей-садка № 2. Гэта здарылася раніцай 21 студзеня — сігнал пра ўзгаранне паступіў да выратавальнікаў у 7.00.

Як паведамляе прэс-служба МНС, у выніку пажару ў аднапавярховым будынку 1945 году пабудовы пашкоджана 42 квадратныя метры даху садка і кацельнай, а таксама сцяна кацельнай на плошчы 8 квадратных метраў. Пацярпелых няма.

Меркаваная прычына пажару — няправільная эксплуатацыя пячэй, цеплагенеруючых агрэгатаў і прыладаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі