У чым каштоўнасць “Купалы”? Эфір з галоўным акторам фільма Мікалаем Шастаком

Латышскі актор сыграў галоўнага паэта Беларусі

Латышскі актор сыграў галоўнага паэта Беларусі / асабісты архіў

Гэтым летам спаўняецца пяць гадоў з моманту заканчэння здымкаў біяграфічнай драмы “Купала” Уладзіміра Янкоўскага — найбольш вядомай стужкі “Беларусьфільма” апошніх часоў. На хвалі пратэстаў 2020 года ўлады негалосна забаранілі фільм да паказу, але ён трапіў у сеціва, дзе яго “пірацкім” чынам дагэтуль працягваюць глядзець беларусы ва ўсім свеце. Важную ролю ў неспадзяваным поспеху карціны адыграў Мікалай Шастак — латышскі актор тэатра і кіно, чыё падабенства з беларускім паэтам шмат каго ўразіла.

Як праходзілі здымкі фільма? Ці складана было ўжывацца ў ролю Янкі Купалы і вучыць сцэнарый на беларускай мове? Як склаўся лёс стужкі і яе стваральнікаў? Ці можна збудаваць кар’еру рускамоўнаму актору ў Латвіі ва ўмовах вайны Расіі і Украіны? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркуем ў эфіры Еўрарадыё з акторам Мікалаем Шастаком.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі