У цягніку ў Магілёве загарэлася кабіна машыніста (фота)

Зранку 29 снежня ў Магілёве адбылося надзвычайнае здарэнне. Машыніст дызельнага цягніка "Гомель-Магілёў" паведаміў ратавальнікам пра задымленне.

Як паведамляе прэс-служба МНС, на месцы здарэння ратавальнікі пабачылі, як з кабіны машыніста цягніка выходзіў дым. Пасажыраў у цягніку не было. Машыніст спрабаваў пагасіць пажар самастойна з дапамогай трох парашковых вогнетушыцеляў. Такім чынам ён даў моцна распаўсюдзіцца агню.

Паведамляецца, што ў цягніку былі тры пасажырскія вагоны. Састаў прыбыў у Магілёў, высадзіў пасажыраў і накіроўваўся на запасную каляіну.

За некалькі хвілінаў ратавальнікі ліквідавалі пажар. Агонь пашкодзіў панэль кіравання ў кабіне. Прычына інцыдэнту высвятляецца. На думку ратавальнікаў, агонь мог узнікнуць ад кароткага замыкання электраправодкі.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі