У даверанай асобы Някляева канфіскаваныя матэрыялы аб выбарах у ЗША
Сёння ў Барысаве прайшоў ператрус на кватэры Міхаіла Васільева, даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева.
Як распавёў ex-Press.by Васільеў, ператрус праводзіўся супрацоўнікамі Барысаўскага РУЎС у сувязі з крымінальнай справай аб "масавых беспарадках".
Паводле яго словаў, супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі: тры чыстых сшыткі і пяць нататнікаў з лагатыпам кампаніі "Гавары праўду!", старую бракаваную дыскету, некалькі дыскаў, інфармацыйныя матэрыялы па выбарах прэзідэнта ЗША ў 2008 годзе, сапсаваныя ўлёткі-аб'явы аб сустрэчы кандыдата ў прэзідэнты Някляева ў Барысаве.
"18 траўня 2010 года ў мяне ўжо быў ператрус, звязаны з кампаніяй" Гавары праўду! ". Тады канфіскавалі кампутар, які да гэтага часу не вярнулі. Я спытаў у супрацоўнікаў міліцыі: Калі б гэты "комп" я сёння прывёз дадому, то яго бы зноў канфіскавалі? Яны адказалі: Так", — распавёў Васільеў.