У "ДНР" расстралялі 7 украінскіх байцоў — паўторна трапілі ў палон (відэа)
Пра гэта распавёў былы ваеннапалонны Алег. Гэтага ўкраінскага вайскоўца ў сярэдзіне верасня абмянялі на баевіка.
Алега ўтрымлівалі ў Данецку, ён сядзеў у яме. Кажа, што сярод ахоўнікаў былі мясцовыя і чачэнцы. Вайсковец удзельнічаў у "парадзе" ваеннапалонных, які на Дзень незалежнасці Украіны наладзілі ў Данецку баевікі.
Алег сцвярджае, што бачыў трупы 7 расстраляных украінскіх вайскоўцаў. Баевікі іх узялі ў палон ды высветлілі, што яны трапілі ўжо другі раз. "Мы другога шанцу не даем", — сказалі забойцы іншым ваеннапалонным, паведамляе "Громадське Телебачення".
Фота — ria.ru